Каталіцкія святыя
У раздзеле — святыя і блаславёныя Каталіцкай Царквы, якія праславілі Беларусь і праславіліся ў Беларусі і Вялікім Княстве Літоўскім. Раздзел падае погляд каталіцкай і грэка-каталіцкай традыцый па іх уласных правілах кананізацыі і беатыфікацыі.
Раздзел напаўняецца. Спіс ніжэй папярэдні. Старонкі з’яўляюцца па меры праверкі крыніц. Для параўнання: у каталогу GCatholic значацца 3 святых і 24 блаславёных, што памерлі на тэрыторыі Беларусі; крытэрыі гэтага сайта шырэйшыя.
Рымска-каталіцкі абрад
- Святы Казімір Ягелончык — памёр у 1484 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- Блаславёныя Марыя Стэла і 10 сясцёр-назарэтанак з Навагрудка — расстраляны 1 жніўня 1943 г.; блаславёныя ў 2000 г.
Візантыйскі (грэка-каталіцкі) абрад
- Святы Язафат Кунцэвіч, архіепіскап Полацкі, пакутнік (1580–1623) — узор старонкі.